На борце самалёта беларусаў, які загарэўся ў кітайскім горадзе Чунцын, не было. Пра гэта паведамляе БЕЛТАса спасылкай на Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Чунцыне (КНР).
Самалёт авіякампаніі Tibet Airlines (рэйс TV9833 з Чунцына ў Ньінгчы Тыбецкага аўтаномнага раёна) адхіліўся ад курсу, калі збіраўся ўзляцець, што прывяло да пажару. 40 чалавек атрымалі лёгкія раненні, ніхто не загінуў.
На борце самалёта знаходзіліся 122 чалавекі, сярод іх 113 пасажыраў і дзевяць членаў экіпажа, якія былі адразу ж эвакуіраваны.