Як піша партал Business Insider, Google распрацоўвае смарт-гадзіннік, які плануе прэзентаваць у наступным годзе. На будучай прыладзе з кодавай назвай Rohan, паведамляе партал, будзе ўстаноўлена найноўшая версія праграмнага забеспячэння Google SmartWatch.
Журналісты выдання сцвярджаюць, што падгледзелі праектныя выявы, дзе корпус гадзінніка мае круглую форму. Ва ўнутраных дакументах указваецца, што прыладзе ў яе цяперашнім выглядзе, верагодна, спатрэбіцца штодзённая зарадка.