HomeНавіныГрафік гарадскога і прыгараднага транспарту Мінска 6-9 студзеня

Графік гарадскога і прыгараднага транспарту Мінска 6-9 студзеня

Гарадскі, прыгарадны і міжгародні транспарт Мінска з 6 па 9 студзеня будзе працаваць па асаблівым графіку, паведамляе ДП “Сталічны транспарт і сувязь”.

6 студзеня цягнікі метро будуць хадзіць па графіку пятніцы, 7-9 студзеня – па графіку нядзельных дзён.

Тралейбусы 7-8 студзеня будуць курсіраваць па графіку суботы, аўтобусы – па графіку нядзелі. А 9 студзеня ў гэтых відаў транспарта будзе звычайны нядзельны графік працы.

Што да прыгарадных маршрутаў, то 6 студзеня аўтобусы ходзяць па графіку пятніцы, 7-9 студзеня – па графіку нядзелі. Пры гэтым работа міжгародняга экспрэснага аўтобуснага маршруту нумар 7603-ТК “Мінск-Асіповічы” 7 студзеня і міжгародняга экспрэснага аўтобуснага маршруту нумар 7407-ТК “Мінск-Воранава” 8 студзеня будзе арганізавана па графіку суботы.

Аўтобусы міжгародніх маршрутаў 6 студзеня будуць рухацца па графіку пятніцы, 7 студзеня – суботы, 8 студзеня – будных дзён (серады), 9 студзеня – па графіку нядзелі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x