HomeНавіныГуманітарны груз СААЗ для мігрантаў прыбудзе ў Беларусь 25 лістапада

Гуманітарны груз СААЗ для мігрантаў прыбудзе ў Беларусь 25 лістапада

Гуманітарны груз СААЗ, прызначаны для мігрантаў, прыбудзе ў Беларусь 25 лістапада, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі са спасылкай на дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханса Клюге. Пра гэта інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

“Падводзячы папярэднія вынікі свайго візіту ў ТЛЦ і бальніцы Гродна, дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге расказаў, што 25 лістапада ў Беларусь прыбудзе гуманітарны груз, які прадаставіць рэгіянальны офіс СААЗ”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале ведамства ў панядзелак.

Плануецца пастаўка 27 медыцынскіх модуляў і каля 75 пазіцый лекавых сродкаў розных груп.

«Адзначым, што гэтая колькасць медыкаментаў і матэрыялаў разлічана на аказанне дапамогі, у сярэднім, кантынгенту колькасцю ў 10 тысяч чалавек на працягу трох месяцаў. Атрымальнікам гэтай гуманітарнай дапамогі ў Беларусі будзе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», – распавялі ў ведамстве.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x