HomeНавіныХутка пачнецца вывад войскаў кантынгенту АДКБ з Казахстана

Хутка пачнецца вывад войскаў кантынгенту АДКБ з Казахстана

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што вывад міратворчага кантынгенту АДКБ з краіны пачнецца праз два дні, паведамляе ТАСС.

«У цэлым вострая фаза контртэрарыстычнай аперацыі пройдзеная. Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах стабільная. У сувязі з гэтым заяўляю, што асноўная місія міратворчых сіл АДКБ паспяхова завершана. Праз два дні пачнецца паэтапны вывад аб’яднанага міратворчага кантынгенту АДКБ. Працэс вываду кантынгенту зойме не больш за 10 дзён», – прыводзіць агенцтва словы Такаева

Выступаючы перад парламентарыямі, Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што рэспубліцы трэба перафармаваць схему нацыянальнай бяспекі. Было заяўлена і пра іншыя рэформы. Так, сярод іншага, улады Казахстана, паводле слоў Такаева, прымуць праграму па павышэнні даходаў насельніцтва краіны на працягу бліжэйшых двух месяцаў.

У Казахстане 2 студзеня пачаліся пратэсты з-за рэзкага павышэння цэнаў на звадкаваны газ. Мітынгі хутка ахапілі ўсю краіну. Ад эканамічных дэманстранты перайшлі да палітычных патрабаванняў, а пратэсты перараслі ў беспарадкі. 5 студзеня ўлады Казахстана аб’явілі надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны. У адстаўку быў адпраўлены ўрад, пасаду кіраўніка Савета бяспекі пакінуў былы прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў. Касым-Жамарт Такаеў звярнуўся па падтрымку да АДКБ, якая накіравала ў краіну міратворцаў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x