Як пішуць інтэрнет-крыніцы, старшыня Мінгарвыканкама заявіў, што праект хуткаснага трамвая з Сухарава ў цэнтр Мінска больш не разглядаецца. Уладзімір Кухараў дадаў, што электратранспарт – у сусветным трэндзе, і Мінск актыўна развівае гэты напрамак. Але трамвай не самае зручнае і эфектыўнае рашэнне, зыходзячы з затрат.
А планавалася першапачаткова вось што. Да пяці вагонаў, аналаг цягніка метро, маршрут Сухарава – раён вуліцы Кальварыйскай (побач са станцыяй метро “Маладзёжная” і прыпынкам гарадской электрычкі Мінск-Паўночны).