HomeНавіныІрак выдаў больш за 400 пашпартоў мігрантам на польска-беларускай мяжы

Ірак выдаў больш за 400 пашпартоў мігрантам на польска-беларускай мяжы

Іракскія ўлады аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў, засяроджаных на беларуска-польскай мяжы, для іх бесперашкоднага вяртання на радзіму. Пра гэта ў сераду заявіў афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Ірака Ахмед ас-Саххаф, інфармуе ТАСС.

Дыпламат дадаў, што дакументы былі выдадзены мігрантам “дзякуючы намаганням пасольстваў Ірака ў Маскве і Варшаве, а таксама палявым консульскім групам, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, Літве, Латвіі і Польшчы”.

У панядзелак міністар па справах міграцыі і перамешчаных асобаў Іраку Айван Фаік паведаміла, што ў раёне мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай усё яшчэ застаюцца больш за 4 тысячы ірацкіх мігрантаў.

Днём раней ас-Саххаф інфармаваў, што дзевяццю спецыяльнымі авіярэйсамі з Мінска ў Ірак добраахвотна вярнуліся больш за 3,5 тысячы чалавек, якія знаходзіліся на мяжы Беларусі і Польшчы.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x