(па матэрыялах інтэрнэт-крыніц)
Гэты дзіўны напой патрапіў у Еўропу пасля таго, як у 1527 годзе ў Паўднёвую Амерыку трапілі іспанскія канкістадоры. Што толькі не адбывалася з рэцэптурай за стагоддзі! У адной частцы Старога Свету дадавалі перац, у іншай — мёд, а англічане аднойчы дадумаліся гатаваць гэты напой на аснове малака. Какава. Густы насычаны смак. Духмянасць. Ці ёсць яшчэ плюсы? А, можа, ёсць і шкодны складнік? Высветлім.
Такім чынам:
*** у какаве дастаткова антыаксідантаў, што станоўча ўплывае на працягласць жыцця;
*** поліфенолы, якія ўваходзяць у склад какавы, уплываюць на мазгавы кровазварот, паляпшаюць памяць і стымулююць працу мозга;
*** какава павышае настрой з-за ўтрымання ў ей дафаміну — гармону задавальнення. А наяўнасць у складзе тэабраміну азначае спазмалітычны эфект, тэабрамін аблягчае кашаль;

*** але какава становіцца вельмі каларыйным напоем, калі ў яе дадаць малако і цукар;
*** какава мае шэраг супрацьпаказанняў: гэты напой не рэкамендавана піць дзецям, якія не дасягнулі 3-гадовага ўзросту, людзям, якія пакутуюць на цукровы дыябет і атэрасклероз;
*** какаву выкарыстоўваюць у касметалогіі: гэты кампанент уваходзіць у склад многіх крэмаў і шампуняў;
*** рэчывы, якія змяшчаюцца ў натуральным цёртым какава-парашку, нармалізуюць работу мышцаў, дапамагаюць людзям з анеміяй, выводзяць дрэнны халестэрын, чысцяць печань і станоўча ўплываюць на палавыя гармоны.
Гарбата і кава несправядліва пацяснілі з нашага стала такі дзіўны ва ўсіх адносінах напой, як какава. Але ніхто не перашкаджае выправіць сітуацыю! І гэта яшчэ не ўсё: какава-парашок – выдатны інгрэдыент для стварэння кулінарных шэдэўраў. Канал “Ежа на Добрым” прапануе рэцэпт цудоўнага кекса “Зебра”. Смачна есці і будзьце здаровыя!