У гэтым выпуску праекта “Гісторыя без межаў” Лявон Казакоў запрашае паблукаць па заснежаных алеях самых старажытных у Мінску – Кальварыйскіх могілак. Падчас гэтай віртуальнай вандроўкі вы пачуеце пра гісторыю гэтага месца, якая бярэ свой пачатак ажно з 17-га стагоддзя, даведаецеся пра імёны знакавых у гісторыі горада асобаў, якія ў свой час прынялі актыўны ўдзел у стварэнні мінскай Кальварыі. А таксама вы пазнаёміцеся з гісторыяй Касцёла Ўзвышэння Святога Крыжа, які знаходзіцца на тэрыторыі могілкаў і пачуеце адну з гарадскіх легендаў, якая з ім цесна звязаная