HomeНавіныКаманда «Ecoidea» запускае адукацыйную анлайн-платформу. Запіс на першы курс ужо адкрыты!

Каманда «Ecoidea» запускае адукацыйную анлайн-платформу. Запіс на першы курс ужо адкрыты!

Школа «Экаідэі» — гэта платформа з анлайн-курсамі, лекцыямі і воркшопамі для экафрэндлі жыцця ад міжнароднага экалагічнага праекта «Ecoidea»*. Запісацца на курс «Экастарт: як пачаць клапаціцца пра прыроду і жыць экалагічна» можна ўжо зараз.

На эказанятках можна будзе навучыцца, як весці экафрэндлі лад жыцця дома і на працы, размаўляць аб экалогіі з дзецьмі (і дарослымі) і як змяніць грамадства, каб будучыня планеты не была падобная на фільм-катастрофу. Частку курсаў арганізатары створаць спецыяльна для прафесійных супольнасцяў (сфера грамадскага харчавання, арганізацыя свят і іншыя).

Анлайн-навучанне будзе праходзіць у розных фарматах: вэбінары, дыстанцыйныя курсы, практычныя майстар-класы, лекцыі і сустрэчы з экспертамі і эксперткамі з розных краін Навучанне будзе даступна на рускай мове з любой кропкі свету.

Да канца года плануецца запусціць яшчэ тры курсы: для педагогаў «Адукацыя і клімат: як распавядаць аб экалогіі ў школе, каб дзецям было цікава» (у кастрычніку), «Арганічныя прадукты: як не паддавацца на хітрыкі вытворцаў і рабіць пакупкі свядома» і «Экалогія і сацыяльная справядлівасць: як змяніць грамадства, каб выратаваць прыроду» (у лістападзе).

Запіс на гэтыя курсы пакуль не адкрыты, але ўжо цяпер можна пакінуць свой email у форме на старонцы курсаў, каб першымі даведацца пра пачатак набору.

Падрабязнасці і запіс на курсы на сайце http://school.ecoidea.me

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x