HomeНавіныКамандна-штабное вучэнне пройдзе ў Беларусі 14-16 чэрвеня

Камандна-штабное вучэнне пройдзе ў Беларусі 14-16 чэрвеня

З 14 па 16 чэрвеня пройдзе камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны па тыле – начальніка тылу Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Андрэя Бурдыкі. Пра гэта паведамляе БЕЛТАса спасылкай на Міністэрства абароны.

Асноўнымі мэтамі вучэння з’яўляюцца: удасканаленне зладжанасці органаў ваеннага кіравання тылавога забеспячэння ў кіраванні падпарадкаванымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач тылавога забеспячэння; павышэнне ўзроўню навучанасці органаў ваеннага кіравання, воінскіх часцей і арганізацый тылу па пытаннях забеспячэння ўстойлівага функцыянавання сістэмы тылавога забеспячэння, павышэння жывучасці падраздзяленняў і аб’ектаў тылу; трэніроўка практычных навыкаў асабовага складу воінскі часцей і падраздзяленняў тылавога забеспячэння ў выкананні задач у адпаведнасці з прызначэннем ва ўмовах абстаноўкі, якая дынамічна развіваецца.

Правядзенне мерапрыемстваў накіравана на якасную падрыхтоўку падраздзяленняў і арганізацый тылавога забеспячэння да выканання задач па прызначэнні ў сучасных умовах існуючага становішча.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x