Кампанія па вытворчасці і разліву прэснай і мінеральнай вады «Баржомі» часова прыпыняе працу ў Грузіі ў сувязі з фінансавымі цяжкасцямі. Яны – у сваю чаргу – справакаваны тым, што адбываецца ва Украіне. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС і прэс-службу кампаніі IDS Borjomi Georgia.
У кампаніі адзначылі, што цяжкасці ўзніклі з рэалізацыяй прадукцыі кампаніі на асноўных рынках і доступам да банкаўскіх рахункаў, у выніку адбылося абмежаванне валютнага прыбытку і кампанія не змагла расплачвацца з крэдыторамі.