У Канаду, на востраў Ньюфаўндленд, у панядзелак прыбыў першы зафтрахтаваны ўрадам самалёт з бежанцамі з Украіны, паведамляе Бі-бі-сі.
Самалёт са 166 бежанцамі, у тым ліку 55 дзецьмі, прыляцеў з польскага горада Катавіцэ.
Урад Канады аб’явіў пра спецыяльную праграму прыёму ўкраінскіх бежанцаў у сярэдзіне красавіка. Па гэтай праграме ўкраінцы могуць прыбываць у Канаду без папярэдне атрыманых віз і ўжо на месцы атрымліваць віды на жыхарства і працаўладкаванне тэрмінам на тры гады.