Палата прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса можа ў аўторак прагаласаваць за выдзяленне Украіне $39,8 млрд дадатковай дапамогі, паведамляюць СМІ са спасылкамі на інфармаваныя крыніцы.
У паведамленнях адзначаецца, што заканадаўцы-дэмакраты пагадзіліся з гэтай прапановай, якая перавышае раней запытаныя на гэтыя мэты прэзідэнтам Джо Байдэнам $33 млрд. Па словах крыніц, новая прапанова ўключае дадатковыя $3,4 млрд на ваенную дапамогу і $3,4 млрд – на гуманітарную.