HomeНавіныКаралеўская пошта Вялікабрытаніі выпусціць маркі, прысвечаныя The Rolling Stones

Каралеўская пошта Вялікабрытаніі выпусціць маркі, прысвечаныя The Rolling Stones

Каралеўская пошта Вялікабрытаніі адзначыць творчасць брытанскага рок-гурта The Rolling Stones серыяй з 12 марак, паведамляе ТАСС. Яны паступяць у продаж 20 студзеня.

На васьмі з іх будуць намаляваны некаторыя найбольш выбітныя выступленні калектыву, які адзначае сёлета 60-годдзе з моманту заснавання. На дзвюх марках – удзельнікі легендарнай рок-групы, а яшчэ на двух – некалькі плакатаў з іх гастрольных тураў па ЗША, Вялікабрытаніі і кантынентальнай Еўропе.

У выбары малюнкаў, як паведамляецца, удзельнічалі тры ўдзельнікі калектыву, якія працягваюць выступаць – Мік Джагер, Кіт Рычардс і Роні Вуд.

Агенцтва адзначае, што Каралеўская пошта Вялікабрытаніі ў чацвёрты раз за ўвесь час выпускае маркі, прысвечаныя музычнаму гурту. Да гэтага аналагічнага гонару былі ўдастоены The Beatles у 2007 годзе, Pink Floyd у 2016 годзе і Queen у 2020 годзе.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x