Карціна амерыканскага і нямецкага мастака Эмануэля Лойца (1816-1868) «Вашынгтон перапраўляецца праз Дэлавэр» (1851) сыдзе з малатка на аўкцыёне Christie’s.
Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на The Washington Post. Работа 40 гадоў правісела ў прыёмнай Заходняга крыла Белага дома.
Таргі намечаны на 12 мая, чаканая цана – не менш за 15 мільёнаў долараў. Карціна стала папулярная ў масавай культуры, яна згадваецца нават у мультсерыяле “Сімпсаны”.