У ААТ “Сбер Банк”, які з’яўляецца партнёрам Мінскага метрапалітэна, паведамілі БЕЛТА, карткамі якіх банкаў можна аплаціць праезд у метро.
«Сэрвіс бескантактавай аплаты праезду на турнікетах Мінскага метрапалітэна працуе з карткамі VISA, Mastercard, БЕЛКАРТ-Maestro, БЕЛКАРТ-Мір з бескантактавай тэхналогіяй, выпушчанымі беларускімі банкамі. Выключэнне — ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь): карткі гэтага банка не прымаюцца да аплаты па тэхнічных прычынах, якія ўзніклі на баку эмітэнта», – распавялі агенцтву ў банку.
Адзначаецца, што цяпер абмежавана аплата праезду карткамі, эмітаванымі банкамі за межамі Беларусі, а таксама аплата з дапамогай мабільных прылад і разумных гадзіннікаў, якія падтрымліваюць тэхналогію NFC. Гэтыя абмежаванні звязаныя з рашэннямі плацежных сістэм VISA і Mastercard.
Карыстальнікам метро рэкамендуецца мець фізічны носьбіт карты для бескантактавай аплаты на турнікетах.