HomeМесца прыцягненняЭкалогіяКажанаполіс - выратаваць Бэтмэна.

Кажанаполіс – выратаваць Бэтмэна.

– Якія на самой справе кажаны і чаму нам трэба іх не баяцца, а часам і ратаваць? – Што рабіць, калі да вас заляцеў кажан і як дапамагчы звярку не загінуць у халодны перыяд года? Менавіта на зіму кажаны шукаюць прахалодныя і вільготныя месцы для спячкі, нярэдка выбіраюць для гэтага жыллё чалавека – падвалы, склепы, балконы. А пры перападах тэмпературы прачынаюцца і могуць загінуць, калі не дапаможа чалавек, даставіўшы выратаванага Бэтмэна ў “Кажанаполіс” – беларускі цэнтр рэабілітацыі рукакрылых. Цэнтр створаны па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Цэнтр па рэабілітацыі рукакрылых “Кажанаполіс” функцыянуе на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства па адрасе вул. Макаёнка, 8. Аб звярка тут паклапоцяцца да канца зімоўкі, а ўвесну, пры ўстойлівай станоўчай тэмпературы паветра, усіх выпусцяць у дзікую прыроду. Выратаванне кажаноў важна таму, што яны размножваюцца павольна і для аднаўлення папуляцый многіх відаў патрабуюцца дзесяцігоддзі. Дарэчы, з 19 відаў кажаноў у Беларусі восем занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу, але ўсе 19 відаў знаходзяцца пад строгай аховай.

Елена Вахромееваhttps://bydobry.by/
Люблю путешествия и общение. Открыта для новых знаний. Не перестаю совершенствоваться в своей любимой экологической и природоохранной тематике.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x