HomeНавіныКевін Спэйсі заплаціць 31 мільён долараў кінастудыі за сэкс-скандал

Кевін Спэйсі заплаціць 31 мільён долараў кінастудыі за сэкс-скандал

Як паведамляюць інфармагенцтвы, кінастудыя MRC, якая здымала для Netflix серыял “Картачны домік”, выйграла суд супраць амерыканскага акцёра Кевіна Спэйсі. MRC абвінавачвала Спэйсі ў парушэнні правілаў паводзін падчас рабочага працэсу. Уся справа ў сэкс-скандалі, калі акцёр Энтані Рапп абвінаваціў Спэйсі ў згвалтаванні. Следам аб дамаганнях Спэйсі заявілі каля 20 чалавек, у тым ліку дзевяць калегаў, якія працавалі над «Картачным домікам».

На фоне гучных разбораў рэпутацыя акцёра была падарваная, яго звольнілі з серыяла. Але MRC заявіла, што не проста была вымушана прыбраць Спэйсі з «Картачнага доміка», але і спыніць здымкі шостага сезона серыяла, перапісаць яго сцэнар і ў выніку скараціць сезон. А гэта прынесла студыі шматмільённыя страты. Суд вырашыў задаволіць пазову. Спэйс павінен выплаціць MRC кампенсацыю ў памеры 31 мільёна долараў.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x