Міжнародны валютны фонд і ўлады Украіны правялі перамовы пра пасляваеннае аднаўленне краіны і забеспячэнне фінансавай стабільнасці. Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Па словах украінскага прэзідэнта, зараз у Кіева ёсць ясны план і бачанне перспектыў у гэтай сферы.
Украінскія СМІ паведамілі, што Зяленскі запытаў у “Вялікай сямёркі” 50 мільярдаў долараў на пакрыццё бюджэтнага дэфіцыту, выкліканага ваеннымі дзеяннямі.
На наступным тыдні прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмігаль прыме ўдзел у пасяджэнні прадстаўнікоў МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне.