Як паведамляюць інфармагенцтвы, з сённяшняга дня ўлады Турцыі адмяняюць кавід-абмежаванні для ўсіх турыстаў, якія прыбываюць у краіну. Ім больш не трэба прад’яўляць адмоўны ПЛР-тэст або тэст на антыцелы. У краіне таксама адмянілі абавязковае нашэнне масак у грамадскіх месцах (выключэнне – бальніцы).
Здымаюць каранавірусныя абмежаванні для падарожнікаў і на Кіпры: з сённяшняга дня даведка пра вакцынацыю ці адмоўны вынік аналізу там больш не патрабуюцца. Акрамя гэтага, Міністэрства аховы здароўя Кіпра прыпыніла патрабаванне пра абавязковае выкарыстанне ахоўнай маскі ў памяшканні. Цяпер маскі рэкамендуецца насіць толькі ў месцах вялікай колькасці людзей, а таксама людзям з групы рызыкі.