HomeНавіныКіраўнік Еўракамісіі: Украіне трэба яшчэ шмат чаго зрабіць, каб адпавядаць крытэрыям ЕС

Кіраўнік Еўракамісіі: Украіне трэба яшчэ шмат чаго зрабіць, каб адпавядаць крытэрыям ЕС

Як піша Бі-бі-сі, у панядзелак Еўракамісія мае намер абмеркаваць прадастаўленне статусу кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз Украіне, а таксама Грузіі і Малдове.

Зрэшты, нават у выпадку станоўчага вырашэння пытання гэта стане толькі першым крокам у вельмі працяглым працэсе.

Спачатку ўсе 27 краін-членаў ЕС павінны даць сваю згоду на прадастаўленне Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз, пасля чаго пачнуцца грунтоўныя перамовы аб рэформах, якія Кіеў абавязаны будзе ажыццявіць, каб адпавядаць усім крытэрам члена ЕС.

Кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, якая прыбыла з візітам у Кіеў, не прамінула нагадаць Уладзіміру Зяленскаму, што нягледзячы на паспяховы ход адміністрацыйных і іншых рэформ, трэба яшчэ вельмі шмат зрабіць.

Олег Михалевичhttps://bydobry.by/
Родился далеко от моря, хотя три года довелось служить на Северном флоте. С детства мечтал стать журналистом. После службы в армии окончил факультет журналистики БГУ. Почти 30 лет проработал на радио. Любимое хобби – готовка вкусной еды.
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x