Старшыня Еўракамісіі (ЕК) Уршула фон дэр Ляен назвала Расію пагрозай сусветнаму парадку. Пра гэта яна сказала на прэс-канферэнцыі саміту Еўрасаюз-Японія ў Токіо, піша gazeta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс».
Паводле яе слоў, ЕС жадае адыгрываць больш актыўную ролю ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
«Мы хочам узяць на сябе больш адказнасці ў рэгіёне, такім важным для нашага працвітання», – сказала фон дэр Ляен.
Яна адзначыла, што гэтая тэма прыводзіць да Расіі, якая з’яўляецца “прамой пагрозай сусветнаму парадку”, у прыватнасці, з-за “трывожнага пакета” Масквы з Пекінам і сумесным заклікам дзвюх краін да “новых і вельмі адвольных міжнародных адносін”.
Кіраўнік ЕК лічыць, што Кітай павінен “актывізаваць сваю дзейнасць для абароны шматбаковай сістэмы, ад якой ён атрымліваў выгаду пры развіцці сваёй краіны”.