Еўрасаюз анансаваў абмежаванні ў межах шостага пакета санкцый супраць Расіі. Па словах кіраўніка Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен, еўрапейскія ўлады рыхтуюцца забараніць імпарт нафты з Расіі, адключыць шэраг банкаў ад SWIFT, а таксама ўвесці абмежаванні ў дачыненні да расійскіх афіцэраў і тэлеканалаў.
У шосты пакет санкцый увойдзе і забарона на работу з расійскімі кампаніямі для еўрапейскіх «бухгалтараў, кансультантаў і паліттэхнолагаў», на паслугі якіх, па словах фон дэр Ляен, часта палагаецца Крэмль.