. Нарвежцы будуць выкарыстоўваць слова Belarus замест ранейшага Hviterussland для абазначэння Беларусі ў афіцыйных дакументах. Пра гэта кіраўнік МЗС Нарвегіі Аннікен Хюітфельт паведаміла ў нядзелю на сваёй старонцы ў Twitter, інфармуе ТАСС.
“З сённяшняга дня, Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю, мы больш не выкарыстоўваем назву Hviterussland (ад Hvite – “белы” і Russland – “Расія” – заўв. ТАСС) у нарвежскай мове”, – гаворыцца ў паведамленні. Пры гэтым для абазначэння Беларусі Хюітфельд ужыла слова Belarus.
У лістападзе 2019 года падобнае рашэнне прыняла Швецыя, у сакавіку 2021 – Данія.