Амаль дзве траціны ўкраінскіх дзяцей уцяклі са сваіх дамоў з 24 лютага.
Пра гэта заявіў на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН кіраўнік ЮНІСЕФ (дзіцячага фонду арганізацыі) Мануэль Фантэн, пішуць СМІ.
Фантэн сказаў, што з 7, 5 мільёнаў украінскіх дзяцей 4, 8 мільёна сталі бежанцамі. Па ягоных словах, ён не бачыў нічога падобнага за 31 год сваёй гуманітарнай працы.
ААН таксама пацвердзіла факт гібелі 142 дзяцей, але падкрэслівае, што гэта далёка не канчатковая лічба.