Колькасць бежанцаў з Украіны ў аўторак або ў сераду дасягне “палохальнай” адзнакі ў два мільёны чалавек, заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Пра гэта паведамляеРІА Навіны
«Думаю, сёння ці самае позняе заўтра мы выйдзем на страшную лічбу ў два мільёны бежанцаў з Украіны, якія перасеклі межы суседніх краін», – паведаміў Грандзі ў эфіры адной з французскіх радыёстанцый.
Ён адзначыў, што цяпер арганізацыя фіксуе ва Украіне плыні «спалоханых» мірных жыхароў, якія імкнуцца пакінуць зоны вядзення баявых дзеянняў і схавацца.