Колькасць загінуўшых у выніку страляніны ў школе ў Тэхасе ўзрасла да 22. АПра гэта пішуць інфармагенцтвы са спасылкай на CNN. Як паведамляецца, 19 з загінулых – дзеці, трое – дарослыя (уключаючы нападаючага).
Атаку на пачатковую школу Robb у пасёлку Ювалд ажыццявіў 18-гадовы Сальвадор Рамас, ён быў нейтралізаваны ў перастрэлцы з паліцыяй. Інфармацыі аб матывах злачынцы пакуль не паведамляецца.
Адзначаецца, што напад стаў самым крывавым нападам на школу ў гісторыі Тэхаса і другім найбуйным нападам на школу ў ЗША.