HomeНавіныКолькі ў Беларусі засталося ветэранаў ВАВ і якія пенсіі яны атрымліваюць

Колькі ў Беларусі засталося ветэранаў ВАВ і якія пенсіі яны атрымліваюць

Паводле дадзеных, апублікаваныхМіністэрствам працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі пражывае 3 337 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У 2020 годзе іх налічвалася 4,7 тыс. чалавек. Больш за 11 тысяч чалавек лічацца ў спісе пацярпелых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да непасрэдна удзельнікаў і інвалідаў ВАВ Мінпрацы адносіць 1 877 чалавек. У жывых засталіся два Героі Савецкага Саюза. Што тычыцца памеру пенсій, то ў Беларусі ветэраны атрымліваюць надбаўкі і даплаты, у тым ліку па ўзросце. Пенсія удзельнікаў ВАВ і інвалідаў у мінулым годзе вар’іравалася ад 690 да 889 рублёў. Ў 2021 годзе максімальная пенсія інвалідаў вайны паднялася да 985 рублёў.

Акрамя таго, да 9 мая ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ветэранам і інвалідам ВАВ выплачваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Аднак у гэтым годзе, як паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на Мінпрацы, аднаразовыя выплаты ветэранам ВАВ да Дня Перамогі праводзіцца не будуць.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x