Кот Сцяпан з Харкава атрымаў міжнародную прэмію World Influencers and Bloggers Awards. Аб перамозе гаспадыня Сцяпана расказала на яго старонцы ў сацсетцы, піша gazeta.ru.
На цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў пяцізоркавым гатэлі Martinez у Канах, сабраліся блогеры і інфлюенсеры з усяго свету. Сярэдні кошт білета на цырымонію склаў каля €1000.
Звычайна прэмію World Influencers and Bloggers Awards уручаюць уплывовым блогерам і папулярным карыстачам сацсетак. Сёлета адным з пераможцаў стаў кот Сцяпан, які раней праславіўся ў сеціве як сімвал сумных вечарынак.