Латвія, Літва і Эстонія плануюць пазбегнуць закупак газу ў Расіі, паведаміў прэм’ер-міністр Латвіі Крыш’яніс Карыньш. . Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС
Як адзначыў Карыньш, цяпер усе тры дзяржавы Балтыі ўжо не імпартуюць газ з Расіі.
Раней вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль заявіў, што ў ЕС няма адзінства па адмове ад расійскіх нафты і газу, а таксама не змог назваць дату прыняцця новага пакета санкцый, які ўключае эмбарга на нафту і газ з Расіі.