HomeНавіныКрыптавалюта па «Гульні ў кальмара» аказалася аферай

Крыптавалюта па «Гульні ў кальмара» аказалася аферай

У канцы кастрычніка на крыптавалютных біржах пачалі прадаваць Squid — токен, што з’явіўся праз месяц пасля выхаду на стрымінгавай платформе Netflix серыяла “Гульня ў кальмара” (“Squid Game”). Squid вырасла ў цане за суткі ў 25 разоў (на 2400%).

Бі-бі-сі папярэджвала, што “наіўныя індывідуальныя інвестары, якія трапілі ў падобнае спекулятыўнае вар’яцтва, могуць сутыкнуцца з рызыкай сур’ёзных фінансавых страт”.

І вось зараз дакладна вядома: гэта быў махлярскі праект. Як пішуць інтэрнэт-крыніцы, курс Squid упаў з 2861 долара да… нуля. А аферысты сталі багацей на мільёны.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x