Кіраўнік Падліковай палаты Расіі Аляксей Кудрын лічыць, што на працягу наступных двух гадоў РФ, магчыма, будзе жыць у вельмі складанай сітуацыі. Пра гэта піша gazeta.ruса спасылкай на РІА «Навіны».
Паводле ацэнак Кудрына, складаная сітуацыя можа быць паўтара-два гады, а цяперашняя сітуацыя ў расійскай эканоміцы больш сур’ёзная, чым 13 гадоў таму.
Ён дадаў, што Расея выдаткуе каля 6,3 трлн. рублёў ад нафтагазавых даходаў на падтрымку эканомікі ў бягучым годзе.