Сёння першы дзень зімы! У сувязі з гэтым аб’яўляем пачатак падрыхтоўкі да навагодняга сезона адкрытым! Мы будзем рыхтаваць падарункі, упрыгожванні на зімовую тэму, утульныя вырабы, зараджацца добрым настроем. Такім чынам, сёння запальваем навагоднія зоркі – зробім яркія кулоны ў такой форме. Дарэчы, адна з зорак падобная на сняжынку, калі раптам вам не хапае снегу.