Наш двор – Сусвет! Калі зірнуць нібы прамытым вокам. Нібы раней ніколі тут і не быў. Нас чакаюць сапраўдныя адкрыцці: “Вось дык ну! Як раней пра гэта не думалася?!” – скажа любы. Не верыце? Зараз упэўніцеся! Сёння гутарка пра кветкі нашага двара. Знаёмцеся, дзікі, але вельмі сімпатычны сусед нашага двара – званочак. Але гэты – незвычайны. Ягоныя лісцікі камусьці нагадалі крапіву. Таму яго так і назвалі – званочак крапівалістны. Але давайце пазнаёмімся бліжэй са званочкамі.