Брытанскі выканаўца Эд Шыран стаў пераможцам прэміі MTV Europe Music Awards 2021. Цырымонія адбылася ў сталіцы Венгрыі, паведамляюць інфармагенцтвы. На ганаровую ўзнагароду ў намінацыі “Артыст года” прэтэндавалі Джасцін Бібер, Lil Nas X, Алівія Радрыга і Doja Cat. Таксама Шыран выйграў у катэгорыі “Лепшая песня” – Bad Habits (“Дрэнныя звычкі”). Лепшым рок-гуртом прызнаныя італьянцы з Maneskin, якія перамаглі на Еўрабачанні-2021.