Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што для магчымай сустрэчы прэзідэнтаў РФ і Украіны Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага дэлегацыі дзвюх краін спачатку мусяць аднавіць перамовы. Як піша gazeta.ru са спасылкай на ТАСС, адпаведную заяву Лаўроў зрабіў па выніках сустрэчы з турэцкім калегам Меўлютам Чавушоглу ў Анкары.
Па словах Лаўрова, Зяленскі несур’ёзна падыходзіць да перамоваў з Расіяй, ён хоча “сустрэчы дзеля сустрэчы”, і “ў яго сем пятніц на тыдні”.
Раней турэцкі міністр Чавушоглу заявіў, што Анкара бачыць падмурак для аднаўлення перагаворнага працэсу паміж РФ і Украінай.