Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў быў вымушаны адмяніць двухдзённы візіт у Бялград пасля таго, як Балгарыя, Чарнагорыя і Паўночная Македонія адмовіліся прапусціць праз сваю паветраную прастору самалёт кіраўніка МЗС РФ.
Пра гэта паведамляюць СМІ. Візіт у Сербію быў запланаваны на 6-7 чэрвеня.
Па словах кіраўніка ўрада Сербіі Аны Брнабіч, перамовы з балканскімі суседзямі па сітуацыі з Лаўровым вядзе асабіста прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч.
“Сапраўды неверагодна, што сітуацыя ў Еўропе і ў свеце такая, што прэзідэнт адной з краін павінен займацца такімі рэчамі, як лагістыка палёту міністра замежных спраў іншай краіны, ад чаго залежыць, дабярэцца ён ці не”, – пракаментавала сітуацыю Брнабіч у эфіры сербскага тэлебачання. (цытата па «Інтэрфаксе»).