Сёння вас чакае другая частка нашага падарожжа па горадзе Лагойску. Тыдзень таму вы даведаліся пра астэроід, які сутыкнуўся з зямлёй у гэтай мясцовасці каля 45-ці мільёнаў год таму, пра ранні ды няпросты перыяд гісторыі Лагойскага княства, якое выконвала функцыю фарпоста Полацкай дзяржавы, а таксама пра існаванне Лагойскай воласці ў межах Вялікага княства Літоўскага. А сёння паразмаўляем пра далейшую гісторыю Лагойска, якім уладаў магнацкі род Тышкевічаў, якія шмат чаго зрабілі як для развіцця горада, так і ўвогуле для вывучэння мінуўшчыны беларускай зямлі.