Улады Аўстрыі працягнулі да 11 снежня лакдаўн, уведзены з-за росту захворвання COVID-19, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на еўрапейскія СМІ. Лакдаўн, адзначае агенцтва, пачаў дзейнічаць у Аўстрыі 22 лістапада. Ва ўрадзе Аўстрыі ўказалі, што з 12 снежня абмежаванні будуць зняты для тых, хто прайшоў поўную вакцынацыю або нядаўна перахварэў на каранавірусам.