HomeНавіны«Ластаўкай» да Масквы: цана білетаў

«Ластаўкай» да Масквы: цана білетаў

15 красавіка стартаваў продаж квіткоў на хуткасныя «ластаўкі» – цягніка № 717/722 і № 721/718 Масква-Мінск-Масква фарміравання ААТ «РЧ». Як паведамляе прэс-служба РЧ, першая «ластаўка» адправіцца 30 красавіка ў 16 гадзін. Пасажырам прапаноўваюць тры класы абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы. Кошты ў беларускіх рублях:

базавы клас – 49,38;

эканамклас – 50,21;

бізнес-клас – 136,13.

На дадзены момант набыць квіткі могуць толькі грамадзяне Беларусі і Расіі. Адпраўленне цягніка №717 / 722 з адной сталіцы запланавана на 06:20, а прыбыццё ў другую- ў 13:10. Прадугледжаны прыпынак у Смаленску. №721 / 718 адпраўляецца ў 16 гадзін, а прыбывае а 22:55. Прыпынкі – у Вязьме і Смаленску.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x