Як паведамляе ТАСС, прэпарат амерыканскай кампаніі Moderna прызналі лепшай у свеце вакцынай ад COVID-19 на Сусветным кангрэсе вакцын-2021 (World Vaccine Congress Washington 2021). Форум прайшоў 5 мая ў рэжыме відэасувязі. Як паведамляецца на сайце кангрэса, вакцына, распрацаваная амерыканскай кампаніяй Pfizer сумесна з яе германскім партнёрам BioNTech, «атрымала вельмі высокую ацэнку». У шорт-ліст намінацыі трапіў «Спутник V», а таксама прэпарат, распрацаваны брытанска-шведскай кампаніяй AstraZeneca сумесна з Оксфардскім універсітэтам. На працягу многіх гадоў на Сусветным кангрэсе вакцын праводзяцца канферэнцыі з удзелам міжнародных экспертаў і навукоўцаў, якія займаюцца праблемамі распрацоўкі і распаўсюджвання гэтых медыцынскіх прэпаратаў.