Памежнікі Літвы за мінулыя суткі выцеснілі ў Беларусь 32 мігранты – самую вялікую колькасць з пачатку года. Пра гэта, як інфармуе ТАСС, паведаміла ў панядзелак Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы.
«За мінулыя суткі нелегальна перайсці мяжу паспрабавалі 32 чалавекі – рэкордная з пачатку бягучага года колькасць. Да гэтага самай вялікай яна была 28 лютага, калі з мяжы ў Беларусь выцеснілі 20 чалавек, і 3 сакавіка з 31 нелегалам», – адзначаецца ў паведамленні.
Агенцтва зазначае, што на працягу 2021 года на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманы больш за 4 тысячы нелегалаў з краін Азіі і Афрыкі, што ў 50 разоў больш, чым годам раней.