Увесь перыметр мяжы з Беларуссю, якая адначасова з’яўляецца знешняй мяжой Еўрасаюза, будзе абсталяваны сістэмамі відэакантролю. Пра гэта, як інфармуе ТАСС, у аўторак у эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміла міністр унутраных спраў Агне Білатайце.
Па словах кіраўніка МУС, перад пачаткам у 2021 годзе міграцыйнага крызісу, калі ў Літву праз тэрыторыю Беларусі масава пайшлі нелегальныя мігранты з краін Азіі і Афрыкі, такой тэхнікай сачэння было абсталявана менш за палову пагранічнай лініі.
Да верасня, запэўніла Білатайце, будзе пабудавана загарода, а да канца года зманціраваны сістэмы відэаназірання.