Сейм Літвы працягнуў да 14 студзеня надзвычайнае становішча (НС) на мяжы з Беларуссю ў сувязі з міграцыйным крызісам, які працягваецца, паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на BNS.
За пастанову аднагалосна прагаласавалі ўсе 102 парламентарыі, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні. Таксама рэжым надзвычайнага становішча будзе дзейнічаць у месцах часовага размяшчэння іншаземцаў.
У прапанове ўрада прапаноўвалася падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча да 15 студзеня і ўвесці такі ж рэжым на мяжы з Польшчай. Аднак другая частка прапановы ў аўторак была скарэкціраваная – вырашана адмовіцца ад увядзення рэжыму надзвычайнага здарэння на мяжы з Польшчай.
Літва прадоўжыла рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы з Беларуссю да сярэдзіны студзеня
Subscribe
0 комментариев