Супрацоўніцтва Арменіі з Еўрасаюзам (ЕС) можа быць больш цесным, у чым зацікаўлены як у Ерэване, так і ў Брусэлі. Пра гэта, як піша ТАСС, заявіў падчас сустрэчы з прэзідэнтам Арменіі Хачатуранам прэзідэнт Літвы Наўседа, які знаходзіцца з візітам у закаўказскай рэспубліцы.
“Літва выступае за больш цеснае супрацоўніцтва Арменіі з ЕС і больш актыўны ўдзел еўрапейскай супольнасці ў падтрымцы курсу дэмакратычных рэформ і садзейнічанні гэтаму”, – прыводзяцца ў паведамленні словы Наўседы.
Прэзідэнты абмеркавалі стан двухбаковых адносін, якія, на думку лідэра Літвы, не выкарыстоўваюць увесь патэнцыял супрацоўніцтва, сітуацыю ў сферы рэгіянальнай бяспекі, удзел Ерэвана ў праграме ЕС “Усходняе партнёрства”.