Аляксандр Лукашэнка лічыць, што вучэнні NATO, якія праводзяцца ля межаў Беларусі, могуць разглядацца ў якасці асваення магчымага ў будучым тэатра ваенных дзеянняў. Як піша ТАСС, пра гэта ён заявіў у чацвер у Мінабароны на нарадзе па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі краіны.
«Мы бачым сапраўдныя мэты мерапрыемстваў, якія праводзяцца натаўцамі. Па сутнасці, гэта разведка і асваенне магчымага ў будучыні тэатра ваенных дзеянняў», – цытуе Лукашэнку Telegram-канал агенцтва БЕЛТА.
Лукашэнка дадаў, што Беларусі давядзецца сутыкнуцца з беспрэцэдэнтным эканамічным, палітычным і нават ваенным ціскам.