Улады Беларусі здабылі ўрокі з расійска-ўкраінскага ваеннага канфлікту ў тым, што датычыцца развіцця і аснашчэння сваіх войскаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні, якое датычыцца дзяржаўнага абароннага заказу краіны на 2022 год, паведамляеТАСС са спасылкай на БЕЛТА.
Лукашэнка зазначыў, што адпаведныя пытанні ён рэгулярна абмяркоўвае з міністрам абароны і даручаў з улікам гэтага канфлікту паглядзець на аснашчэнне і далейшае развіццё беларускіх войскаў.
Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць аб’ектыўна глядзець на тое, што адбываецца на беларускай тэрыторыі і вакол яе.