Як паведамляе ТАСС, Аляксандр Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў больш актыўна ўзаемадзейнічаць з насельніцтвам, каб не дапусціць развіцця сітуацыі па ўкраінскім сцэнары.
«Прайграем бітву за людзей – грош цана нам як улады, грош цана нашай дзяржаве. Будзе Ўкраіна, дзе кожны сам за сябе, выжывае наймацнейшы, моладзь, дзеці, старыя кінутыя на волю лёсу. Дакаціліся да вайны», – сказаў ён у пятніцу на семінары-нарадзе па пытаннях працы з насельніцтвам на мясцовым узроўні.
Лукашэнка лічыць, што “ўсе павінны пайсці працаваць, упірацца і напружвацца для таго, каб захаваць мір і спакой на гэтым астраўку” – у Беларусі.