HomeНавіныЛукашэнку не трэба прымаць ніякіх законаў для прызнання Крыма расійскім - Лаўроў

Лукашэнку не трэба прымаць ніякіх законаў для прызнання Крыма расійскім – Лаўроў

У Маскве зыходзяць з таго, што прэзідэнт Беларусі дэ-факта і дэ-юрэ прызнаў Крым расійскім, ніякіх юрыдычных дзеянняў для замацавання гэтай пазіцыі Мінску рабіць не трэба, заявіў у сераду кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Пра гэта інфармуе«Інтэрфакс-Захад»

Расійскі міністр нагадаў, што “ў Беларусі не проста дыпламатычныя, а саюзніцкія адносіны з Расійскай Федэрацыяй”.

«Нават для краін, у якіх няма такога фармату сувязяў з Расіяй, не патрабуецца ніякіх спецыяльных заканадаўчых актаў. Калі гэтая краіна ўзаемадзейнічае з намі, яна аўтаматычна павінна прызнаваць, што Расія мае сваю тэрыторыю, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы таго ўрада, таго кіраўніцтва, якое ў Расіі існуе», – прыводзіць агенцтва словы Лаўрова.

«Ну і калі камусьці там не да канца гэта было зразумела, дык прэзідэнт Лукашэнка ясна сказаў, што Крым – частка Расіі дэ-факта і дэ-юрэ. Дэ-факта быў заўсёды, а дэ-юрэ стаў пасля рэферэндуму ў 2014 годзе», – падкрэсліў Лаўроў.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x